Як уладкаваць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 № 234 "Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі" бацькам, якія жадаюць аддаць сваё дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі неабходна ажыццявіць наступныя працэдуры:

Звярнуцца ў службу "Адно акно" Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: г.п.Шаркаўшчына, вул. Камсамольская ,15

Пры сабе мець:

· пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;

· пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (пры яго наяўнасці - для дзяцей, якія з'яўляюцца непаўналетнімі замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь)

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - у дзень звароту.

Тэрмін дзеяння рашэння - 15 дзён.

Плата за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры - бясплатна.

2. Калі падышла Ваша чарга, неабходна звярнуцца ў службу "Адно акно" па выдачу накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

3. На працягу 14 дзён пасля атрымання накіравання Вам неабходна напісаць заяву ў загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі аб залічэнні дзіцяці.

Рэжым працы: пн.-пт. з 8.00 да 17.00, перапынак 13.00-14.00.

Пры сабе мець:

· накіраванне ва ўстанову

· медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці